Ілюстрацыйнае фота: Libsy G, Pexels.com.

Сусветна вядомая кніга Рэя Брэдберы выйдзе на беларускай мове

Ілюстрацыйнае фота: Libsy G, Pexels.com.

Днямі выдавецтва «Янушкевіч» анансавала ў сваіх сацсетках выхад на беларускай мове рамана «Віно з дзьмухаўцоў» амерыканскага пісьменніка Рэя Брэдберы.

мы здесь

Кніга распавядае гісторыю 12-гадовага Дагласа Сполдынга, які жыве ў невялікім гарадку Грынтаўн. Праз погляд хлопчыка звычайнае лета ператвараецца ў чараду адкрыццяў, прыгод і важных жыццёвых урокаў. Адным з галоўных сімвалаў твора становіцца віно з дзьмухаўцоў, якое дзед героя нарыхтоўвае як своеасаблівую «капсулу часу», што захоўвае ўспаміны пра сонечныя дні.

Раман упершыню выйшаў у 1957 годзе і лічыцца адным з самых вядомых твораў Рэя Брэдберы.

Продажы беларускага выдання стартуюць 23 ліпеня. Да 20 ліпеня кнігу можна замовіць за 53,90 зл. (каля 40 руб.), пасля выхаду яна будзе каштаваць 59,90 зл. (каля 45 руб.).

Аформіць папярэдні заказ можна на knihauka.com у раздзеле Preorder.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Выдавецтва «Тэхналогія» перастала працаваць. Што здарылася?
За день
Беларускае выдавецтва шукае аўтараў. У вас яшчэ ёсць час даслаць свой рукапіс
За день
поделиться