Аказваецца, у Мінску ёсць каталіцкі барбершоп святога Марціна дэ Порэса, які працуе на базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра. I там няма фіксаваных коштаў на паслугі.
У апісанні барбершопа на сайце Dikidi.net гаворыцца, што ён працуе, як валанцёрсi праэкс, i фіксаваных коштаў на стрыжкі няма: «Наша мэта – паслужыць супольнасці, будучым святарам, гімназістам і кожнаму мужчыну, каму патрэбны якасны дагляд».
Пра барбершоп у Threads расказаў яго супрацоўнік Ян. Там жа ён расказаў пра свой досвед:
- Адзіны майстар у Беларусі, які голіць небяспечнай брытвай і прафесійна навучае гэтаму іншых.
- Выпускнік знакамітай школы Schorem (Ратэрдам). Раблю выключна амерыканскую класіку залатой эпохі і не толькі.
- Амбасадар легендарнага брэнда мужчынскай касметыкі Clubman.
Барбершоп працуе на вуліцы Серафімовіча, 19 (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр): «Калі хочаце адчуць сапраўдны дух старой школы, навучыцца валодаць брытвай ці проста зрабіць якасную стрыжку – дзверы адчынены для кожнага!» – напісаў Ян.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















