Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

«Як зрабіць так, каб вас пачулі?» Тут правядуць бясплатны вэбінар на гэту тэму

Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

26 чэрвеня пройдзе анлайн-вэбінар, прысвечаны таму, як эфектыўна прасоўваць важныя грамадскія тэмы праз лічбавыя інфармацыйныя кампаніі і супрацоўніцтва з медыя. Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых ініцыятыў і арганізацый з Беларусі, Украіны, Малдовы і Арменіі.

мы здесь

Падчас сустрэчы ўдзельнікам раскажуць, як зрабіць так, каб важныя праблемы заўважыла патрэбная аўдыторыя, а голас ініцыятыў стаў больш чутным у публічнай прасторы. Арганізатары абяцаюць абмеркаваць стварэнне лічбавых інфармацыйных кампаній, якія працуюць, а таксама падзяліцца досведам наладжвання партнёрстваў з медыя.

Асобную ўвагу плануюць надаць рэальным кейсам. Імя спікеркі арганізатары не раскрываюць з меркаванняў бяспекі.

Удзел у вэбінары могуць узяць актыўныя маладыя людзі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў і арганізацый з Беларусі, Украіны, Малдовы і Арменіі. Мова мерапрыемства – англійская.

Вэбінар адбудзецца 26 чэрвеня 2026 года ў 13:00 па мінскім часе. Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter