Да ўкіенду застаецца літаральна некалькі дзён, таму самы час вырашыць, як яго правесці. CityDog.io падказвае, на якія івэнты варта звярнуць увагу.
Вучымся рабіць паўзы паміж словамі
- 9 кастрычніка, 18:30.
- Прастора Duplexpoint (пр-т Дзяржынскага, 9).
- Уваход: кошт можна ўдакладніць у арганізатараў у direct.
Цягам некалькіх майстар-класаў драматургіня Алёна Іванюшанка раскажа, як пісаць шчыра і без ціску. Першая сустрэча прысвечана паўзам у словах – будзем шукаць вобразы, метафары і адчуваць падтрымку нават тады, калі словы пакуль не знайшліся.
Адпраўляемся на хіп-хоп ёгу
- 10 кастрычніка, 12:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 35–40 руб., патрэбна рэгістрацыя.
Калі засумавалі па дынамічным заняткам, то самы час зазірнуць у «Эхо». Трэнерка Паліна Якавенка правядзе ёгу пад хіты Kanye West і Snoop Dogg. Запрашаюць у тым ліку і тых, хто ні разу ў жыцці не займаўся ёгай.
Даведваемся, якім бачылі Мінск пісьменнікі
Яшчэ адзін літаратурны івэнт, але суботні. Адпраўляемся ў музей Петруся Броўкі, каб даведацца, як паэт бачыў Мінск. У праграме: аглядальная экскурсія па дому класіка і гульня ў тэматычную настолку, якая пазнаёміць са знакавымі для паэта лакацыямі сталіцы.
Шумім на эма-канцэрце
- 10 кастрычніка, 19:00.
- Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
У «БВ. Спот» ладзяць канцэрт эма і шугейз-гуртоў. Танцаваць і весяліцца будзем пад Avian lung, Faerie child ды De vita solitaria. Здаецца, выдатны варыянт каб збегчы ад восеньскай маркоты.
Ідзем на вечарыну ў стылі Totally Spies
Узгадваем мульт пра трох шпіёнак, апранаемся ў тэматычныя вобразы і адпраўляемся на вечарынку ў «Эха». Арганізатары абяцаюць танцы як у дзяцінстве, музычныя хіты 00-х, кактэйлі і чыл-зону.
Ствараем абвес з гліны
- 11 кастрычніка, 11:00.
- Студыя thekachannie (вул. Кнорына, 1/3).
- Уваход: 80 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
На майстар-класе навучаць працаваць з палімернай глінай і распавядуць, як з гэтага матэрыяла стварыць прыгожы і індывідуальны абвес.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












