Instagram-акаўнт незалежнага анлайн-часопіса Chrysalis Mag, які расказвае пра сучаснае беларускае мастацтва, унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Рашэнне 14 жніўня прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, яно падлягае неадкладнаму выкананню.

Скрыншот са «спіса экстрэмістаў».
Chrysalis Mag – незалежны анлайн-часопіс пра сучаснае беларускае мастацтва, заснаваны ў 2018 годзе. Праект расказвае пра мастакоў з Беларусі, аналізуе сучасныя візуальныя трэнды, а таксама збірае інфармацыю пра аўтараў і іх працы.
У той жа дзень у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі яшчэ два акаўнты Polesye_Media – старонкі праекта ў Threads і TikTok. Такое рашэнне 14 жніўня прыняў суд Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гэта важна! Беларускія ўлады дадаюць людзей, розныя недзяржаўныя інстытуцыі і ініцыятывы ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», каб змагацца з «распальваннем варожасці» або «пагрозай нацыянальнай бяспецы».
Дэ-факта пасля падзей 2020 года сілавікі з дапамогай такога статусу запалохваюць, маргіналізуюць і караюць людзей, розныя ініцыятывы, грамадскія арганізацыі і партыі, якія маюць адрозныя ад рэжыму Лукашэнкі грамадска-палітычныя погляды.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















